У Forbes назвалі самы рэдкі танк на вайне ва Украіне
8- 21.07.2024, 11:54
- 14,816
У свеце іх ёсць толькі невялікая колькасць.
Інжынеры Савецкага Саюза ў канцы 1980-х гадоў распрацавалі танк Т-72S - спрошчаную версію 43-тоннай трохмеснай Т-72Б. Новая машына прызначалася на экспарт, мела менш блокаў дынамічнай брані і меншую абарону ад ядзернай і хімічнай паразы. Пры гэтым галоўная слабасць Т-72Б у Т-72S засталася - дрэнная оптыка начнога бою. Таму ён патрабуе выкарыстання інфрачырвонага пражэктара, які лёгка выявіць.
Як піша Forbes, распад Савецкага Саюза ў 1991 годзе перапыніў спробы прадаць Т-72С. Некалькі адзінак, відаць, набыў Іран. Частку з іх маглі атрымаць ірацкія падраздзяленні.
«Т-72S - дзіва. І ён мог бы знікнуць у вайсковай гісторыі, калі б Расея не ўварвалася ва Украіну ў 2014 годзе, а потым пашырыла вайну праз восем гадоў. Савецкае войска пакінула, прынамсі, адзін Т-72С, пакідаючы Украіну ў 1990-х гадах. Мабілізуючы на вайну ў 2014 годзе, украінскае войска змахнула пыл з таго адзінага Т-72S і паставіла яго ў склад 53-й механізаванай брыгады», - адзначае выданне.
Пакуль невядома, што адбылося з тым адзіным Т-72С. За доўгія месяцы вайны УСУ захапілі сотні расейскіх танкаў і набылі вялікую колькасць іншых у замежных хаўруснікаў. Такім чынам Украіна стала асноўным карыстачом Т-72 амаль усіх мадыфікацый - ад найстарэйшага Т-72 «Урал» 1970-х да свежых завадскіх Т-72Б3М, толькі што захопленых падчас наступу расейскіх частак.
Пры гэтым за восем гадоў цяжкіх баёў Сілы абароны страцілі ажно 300 Т-72. Сярод іх мог быць і Т-72С. На думку журналістаў, калі спрошчаны Т-72Б і вернецца на поле бою, гэта хутчэй за ўсё адбудзецца з расейскага боку. Аднак пакуль гэтага не адбылося - расейцы залезлі ў запасы халоднай войны, пастаўляючы на фронт усё, акрамя старых Т-72А і Т-72 Урал.
Усяго за гэты час акупанты аднавілі больш за 400 з прыкладна 900 Т-72Б, якія былі на захоўванні.
«Калі нейкія Т-72S былі схаваныя сярод амаль ідэнтычных Т-72Б, ніхто па-за межамі Крамля пра гэта не ведае. І калі сярод сотняў спісаных імі Т-72Б расейцы страцілі нейкі Т-72S у баі, пра гэта таксама амаль ніхто не ведае. Таму цалкам магчыма, што толькі адзін Т-72S ваяваў ці некалі будзе ваяваць у расейска-ўкраінскай вайне. Гэта можа зрабіць спрошчаны Т-72Б самым рэдкім танкам вайны», - падагульняе выданне.