23 чэрвеня 2024, Нядзеля, 5:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейцы актыўна выводзяць караблі з Крыма

1
Расейцы актыўна выводзяць караблі з Крыма

Караблі пераводзяць у Краснадарскі край і Новарасійск.

Расейцы актыўна перамяшчаюць караблі Чарнаморскага флоту з часова акупаванага Крыма. Пра гэта распавёў начальнік Цэнтра стратэгічных камунікацый сіл абароны поўдня Украіны Зміцер Плецянчук у эфіры «Эспрэса» 26 траўня.

- Цяпер магу пацвердзіць, што два ракетныя катары Чарнаморскага флоту РФ пераходзяць з пункта базавання ў часова акупаваным Крыме. Да гэтага яшчэ пяць суднаў перамясціліся з паўвыспы. Сярод іншага супрацьмінныя тральнікі. Перамяшчаюцца яны ў розныя лакацыі, - сказаў Плецянчук.

Паводле ягоных слоў, акупанты пераводзяць караблі ў Краснадарскі край, а таксама ў Новарасійск.

- У моры іх суправаджае падлодка, якая не з'яўляецца носьбітам крылатых ракет. Таму сітуацыя стабільная. Акупанты стабільна пакідаюць часова акупаваны Крым. Гэтым разам яны надумалі пакінуць паўвыспу надводным спосабам, а не прамацаць дно дзесьці ў гавані Севастопаля, - заявіў Плецянчук.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках