13 снежня 2024, Пятніца, 16:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус хацеў купіць станок-пілараму ў Расеі, але патрапіў не туды

8
Беларус хацеў купіць станок-пілараму ў Расеі, але патрапіў не туды

У выніку пазбавіўся блізу 20 тысяч даляраў.

У сярэдзіне красавіка 48-гадовы гарадзенец на папулярнай гандлёвай інтэрнэт-пляцоўцы знайшоў аб'яву аб продажы патрэбнага яму станка. Звязаўшыся з прадаўцом, мужчына пачаў свой шлях страты грошай, расказалі ва УУС Гарадзенскага аблвыканкама.

Гарадзенцу патрэбная была піларама. Ён знайшоў аб'яву аб продажы ў інтэрнэце, але нумару тэлефона там не было - калі мужчына напісаў паведамленне, у адказ яму даслалі нумар для сувязі з прадаўцом праз WhatsApp.

Беларуса зацікавіў адзін станок за 800 тысяч расейскіх рублёў (8 840 даляраў).

«Параіўшыся са сваім знаёмым, мужчына надумаў набыць яшчэ адзін станок, толькі іншай мадэлі, коштам 1 мільён расейскіх рублёў (11 тысяч даляраў. - Заўв. рэд.). За такую буйную пакупку прадавец зрабіў «зніжку» сумай 100 тысяч расейскіх рублёў (1 100 беларускіх рублёў. — Заўв. рэд.). На наступны дзень дыстанцыйна праз інтэрнэт была ўкладзеная дамова куплі-продажу. Прадавец запатрабаваў перавесці ўсю суму за спецтэхніку, што пацярпелы і зрабіў», - распавялі ва УУС.

Мабыць, гаворка ідзе аб куплі двух станкоў - аднаго за 800 тысяч і іншага за 900 тысяч расейскіх рублёў. Гэта значыць, агулам 1,7 мільёна расейскіх рублёў, або блізу 18,8 тысячы даляраў.

Пасля атрымання грошай ашуканцы не спыніліся - прапанавалі купіць пагрузчык за 600 тысяч расейскіх рублёў (6600 даляраў). Трэба ўнесці было толькі палову кошту на рахунак, а іншую частку аддаць гатоўкай кіроўцу-кур'еру. Пазней пакупніку напісаў «кіроўца» - сказаў, што без задатку на 100 тысяч расейскіх рублёў не паедзе. Гарадзенец перавёў 400 беларускіх рублёў, але гэтага было недастаткова, таму ён адправіў і патрабаваныя 100 тысяч. То бок, гэта яшчэ плюс каля 1,2 тысячы даляраў да папярэдняй сумы.

Пасля гэтага «прадавец» і «кіроўца» перасталі выходзіць на сувязь і выдалілі перапіску ў WhatsApp. Распачатая крымінальная справа паводле артыкула аб махлярстве ў асабліва вялікай суме.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках