У Харкаўскай вобласці расейцам зладзілі «карусель»
2- 18.05.2024, 18:48
- 6,700

Акупанты спрабавалі схавацца пад дрэвам.
Украінскія вайскоўцы паказалі, як яны знішчылі расейскіх акупантаў дронамі менш чым за гадзіну падчас чарговай спробы штурму ў Харкаўскай вобласці.
Адпаведнае відэа апублікавала падраздзяленне «Гостры Картузі» Цэнтра спецыяльнага прызначэння «Амега» Нацгвардыі Украіны.
Так, група расейскіх штурмавікоў з прыкладна дзесяці чалавек пачула дроны і надумала схавацца ад іх пад дрэвам.
«У выніку дронавага нападу ўся група штурмавікоў была знішчаная менш чым за гадзіну», – гаворыцца ў паведамленні.
Украінскія ваяры падзякавалі ўсім, хто дапамагае знішчаць ворагаў і вызваляць часова акупаваную тэрыторыю.