УСУ ліквідавалі «героя» расейскай прапаганды
8- 18.04.2024, 13:58
- 26,422
![УСУ ліквідавалі «героя» расейскай прапаганды](https://i.c97.org/ai/513214/aux-head-1661680219-20220828_kaski_360.jpg)
Знішчаны таксама намеснік камандзіра палка і група афіцэраў.
Падчас поўнамаштабнай вайны страты расейскага войска ва Украіне сярод афіцэраў падскочылі - ліквідаваны, маёр, камандзір мотастралковага батальёна Мікалай Дзюба і «герой» расейскай прапаганды, капітан Аляксей Утачкін, які камандаваў зенітнай ракетнай батарэяй «Бук-М3».
Расейскім «грузам 200» сталі таксама два малодшыя лейтэнанты - Дзмітрый Масленнікаў і Жаргал Дашыеў, і старшы лейтэнант Валерый Сідараў, падзяліўся афіцэр Узброеных сіл Украіны Анатоль Штэфан (пазыўны «Шцірліц») у сваім канале ў Telegram.
«Паспяхова дэмабілізаваны: …намеснік камандзіра палка падпалкоўнік Кім Раман; …капітан 3 рангу Заборцаў Ілля; афіцэр… Базарнаў Арцём», - адзначаецца ў паведамленні Штэфана.
![](https://i.c97.org/ai/592017/aux-1713437764-1.jpg)