У збітым украінцамі А-50 мог быць важны расейскі вайсковы злачынца
10- 24.02.2024, 19:47
- 37,304
Менавіта ён навёў ракету на Дом афіцэраў у Вінніцы.
Сярод загінулых у выніку збіцця расейскага самалёта А-50 23 лютага мог быць Валер Баравікоў, якога раней OSINT-аналітыкі называлі датычным да навядзення расейскай ракеты па Доме афіцэраў у Вінніцы 14 ліпеня 2022 года.
Расейскі Telegram-канал «Дасье Шпіёна» сцвярджае, што на борце збітага А-50 былі
маёр Валерый Баравікоў, камандзір;
маёр Аляксандр Рулюк, штурман;
маёр Міхаіл Чанцаў;
капітан Сяргей Васільеў;
старшы лейтэнант Аляксандр Правалаў;
прапаршчык Дзмітрый Хрулёў.
«Таксама, да гэтага борта прымацаваныя афіцэры Бялоў, Тэльманаў, Салдаткін і Фядосаў. Ці былі яны на борце ў момант катастрофы пакуль невядома», – сказана ў паведамленні расейскага Telegram-канала.
Аб тым, што гэтыя расейскія вайскоўцы былі на збітым А-50 паведамляла і Украінская праўда са спасылкай на суразмоўцаў у ГУР. Паводле звестак выдання, усе яны загінулі.