У Беларусі канфіскавалі і выставілі на аўкцыён рарытэтны спорткар
4- 10.01.2024, 15:17
- 14,078
Колькі за яго хочуць?
Гандлёвы дом "Усходні", які займаецца рэалізацыяй канфіскаванай маёмасці, выставіў на аўкцыён рарытэтны спорткар.
Гэта Chevrolet Corvette выпуску 1976 гады. Прадстаўлены на таргах лот - узор трэцяга пакалення легендарнай спартыўнай мадэлі. Пад капотам аўта 5,7-літровы рухавік. Гэта базавы матор, а па жаданні кліента на спорткар ставілі нават 7,3-літровыя агрэгаты, зазначыў blizko.by.

Прабег у 48-гадовага аўтамабіля невялікі - усяго 77 562 км. Як адзначана ў апісанні, маюцца "сколы, драпіны". Аўто было канфіскаванае на літоўска-беларускай мяжы (правозіла кантрабанду).
Стартавы кошт гэтага “Шэўрале” склаў 158 175 рублёў (49500 даляраў паводле актуальнага курсу). Пры гэтым удзельніку аўкцыёну неабходна ўнесці задатак не менш за 10% ад першапачатковай цаны лота. Адбудуцца таргі 12 студзеня.
Кіроўца паехаў па "чырвоным" калідоры, каб падаць дэкларацыю на ўвоз свайго аўто. Паводзіны выклікалі падазрэнні ў мытнікаў, і яго адправілі на дадатковы надгляд. У выніку ў легкавіку знайшлі паражніну са 134 брыкетамі з гашышам. Яму далі 15 гадоў зняволення.