Мінабароны: Украіна на саміце ў Вільні атрымае дарожную карту ў NATO
2- 10.06.2023, 10:58
- 5,138

Названыя тэрміны і алгарытм уступлення ў Альянс.
На саміце NATO ў Вільні, які пройдзе 11–12 ліпеня, Украіна чакае зацвярджэння механізму ўступлення ў Паўночнаатлантычны альянс.
Кіеў павінен дакладна разумець, што пасля заканчэння вайны з агрэсаркай Расеяй еўраатлантычная інтэграцыя дзяржавы адбудзецца цягам аднаго-двух гадоў.
Пра гэта заявіў намеснік міністра абароны Украіны Уладзімір Гаўрылаў.
Як паведамляе прэс-служба Мінабароны, ён расказаў, што ў ліпені краіны Альянсу «выйдуць на пэўны парадак уступлення Украіны, які будзе зафіксаваны».
Паводле словаў намесніка міністра, наўрад ці ўзнікнуць сур'ёзныя супярэчнасці ў пытанні прыняцця рашэння аб наступнай еўраатлантычнай інтэграцыі Кіева.
«Ёсць усе прыкметы таго, што Украіна атрымае тое, што хоча ў пэўным фармаце», – перакананы Гаўрылаў.
Як мяркуе намеснік кіраўніка Мінабароны, у Кіеве павінны дакладна ведаць, што Украіны ўступіць у Паўночнаатлантычны альянс праз 1-2 гады пасля заканчэння вайны з акупантам Расіяй.
«Ужо цяпер на саміце ў Вільні Украіна дакладна павінна разумець, што пасля вайны, скажам на працягу года-двух, пасля правядзення пэўных працэдурных рэчаў мы будзем членамі NATO», – падкрэсліў Уладзімір Гаўрылаў.