У Полацкім раёне кіроўца аўто не ўпісалася ў паварот і аўтамабіль упаў у раку
13- 23.12.2023, 16:07
- 9,380
Загінула 11-гадовае дзіця.
Смяротнае ДТЗ адбылося ў Полацкім раёне 23 снежня блізу вёскі Заскаркі, паведаміла ДАІ Віцебшчыны.
Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца Audi на закругленні дарогі не справіўся з кіраваннем, у выніку аўто з'ехала на абочыну, перакулілася і ўпала ў раку.
Загінула 11-гадовае дзіця, 55-гадовы кіроўца машыны і 38-гадовая пасажырка, якія знаходзіліся ў машыне, дастаўленыя ва УАЗ «Полацкая ЦДБ».