26 красавiка 2024, Пятніца, 7:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У актывіста «Еўрапейскай Беларусі» арыштавалі аўтамабіль, які яму не належыць

14
У актывіста «Еўрапейскай Беларусі» арыштавалі аўтамабіль, які яму не належыць
АНДРЭЙ ВОЙНІЧ

Арышт таксама накладзены на паштовую пасылку і грошы на картцы.

6 снежня 2019 года актывіст «Еўрапейскай Беларусі» Андрэй Войніч быў аштрафаваны за ўдзел у законных агітацыйных пікетах, якія прайшлі ў час выбарчай кампаніі, паведамляе прэс-служба грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь». Пастанову вынесла суддзя суда Маскоўскага раёна Менска Таццяна Матыль. Актывіст яе абскардзіў ва ўстаноўленыя законам тэрміны.

Сёння стала вядома, што судовая выканаўца Аддзела прымусовага выканання Маскоўскага раёна Настасся Кішка наклала арышт на аўтамабіль, які належыць былой жонцы актывіста, а таксама на пасылку, якую ён павінен быў атрымаць. Таксама заблакаваная картка Андрэя Войніча.

- Сёння я прыйшоў на пошту па пасылку, а мне паведамляюць, што яе не аддадуць, бо маюць распараджэнне з аддзела прымусовага выканання аб яе арышце праз штраф. Цікава, што я пра гэта нават не быў апавешчаны. Таксама хачу адзначыць, што працэс абскарджання незаконнай пастановы суддзі Матыль ўсё яшчэ ідзе.

У апісання і АПВ мне паведамілі, што арышт таксама накладзены на аўто маёй былой жонкі - Renault Megane 2010 года, кошт якога несувымерна большы за 30 базавых адзінак штрафу. Самае цікавае, што я ўжо паўгода ў разводзе і не маю да гэтага аўтамабіля наогул ніякага дачынення. Гэта не мой аўтамабіль. Гэта нават не супольна нажытая маёмасць.

Нягледзячы на тое, што ўсе гэтыя факты я прывёў у размове з судовай выканаўцай Кішкай, яна выдала мне дакументы аб накладанні арышту і папярэдзіла, што ўжо заўтра аўтамабіль эвакуююць на штрафстаянку.

Разумею, што рэжыму вельмі патрэбныя хоць нейкія грошы, але рабіць хоць бы бачнасць выканання закона варта.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках