28 лiстапада 2024, Чацвер, 1:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін не стаў рабіць сумесную заяву з Лукашэнкам

65
Пуцін не стаў рабіць сумесную заяву з Лукашэнкам

Сумеснай заявы па выніках вучэнняў «Захад-2013», пра якую паведамлялася раней, так і не прагучала.

Пра гэта паведаміў прэс-сакратар Уладзіміра Пуціна Дзмітрый Пяскоў, перадае «Інтэрфакс».

«Сумеснае заява не планавалася. Была прадугледжаная магчымасць, але як такая сумесная заява ў планах не значылася», - сказаў ён.

Раней шматлікія інфармацыйныя агенцтвы і СМІ паведамілі пра тое , што Пуцін і Лукашэнка зробяць сумесную заяву па выніках вучэнняў.

«Мабыць, проста журналісты няправільна зразумелі», - адзначыў Дзмітрый Пяскоў.

Прэс-сакратар прэзідэнта Расеі не змог сказаць, ці абмяркоўваў Уладзімір Пуцін з Лукашэнкам тэму «Уралкалію» падчас палёту з Гродна ў Калінінград на адным самалёце.

Паводле яго слоў, у чацвер кіраўнікі Расеі і Беларусі галоўным чынам прысвяцілі свае зносіны тэме сумесных вучэнняў. «Разам з тым яны ляцелі ў самалёце з Гродна ў Калінінград, і я не магу дакладна сказаць, ці ўздымалася і ў якой ступені, у якім аб'ёме тэма «Уралкалію», - сказаў Дзмітрый Пяскоў.

Ён пры гэтым адмовіўся каментаваць пытанне аб тым, ці выпадковае вызваленне дырэктара «Уралкалію» Уладзіслава Баўмгертнера з СІЗА і яго змяшчэнне пад хатні арышт у Менску супала з сустрэчай кіраўнікоў Расеі і Беларусі на вучэннях. Ён адзначыў, што гэта рашэнне прымаў не расейскі прэзідэнт і не расейскі бок. «Чаму вы пытаеце пра гэта прэс-сакратара прэзідэнта Расеі?» - адрэагаваў прэс-сакратар на пытанне журналістаў.

Нагадаем, у чацвер яны прыбылі на палігон «Хмелеўка» ў Калінінградскай вобласці, дзе праходзяць расейска-беларускія вучэнні «Захад-2013». Яны назіралі за манеўрамі з пункта кіравання на беразе Балтыйскага мора.

У першай палове дня Пуцін і Лукашэнка ўжо пабывалі на палігоне «Гожскі» ў Беларусі, дзе таксама назіралі за манеўрамі. Затым на самалёце прэзідэнта РФ яны разам вылецелі ў Калінінград.

Напісаць каментар 65

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках