27 лiстапада 2024, Серада, 12:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

84 тысячы подпісаў у Промо-ролик кампании Amnesty International в поддержку Беляцкого:

16

Беларускаму амбасадару ў Нідэрландах перадалі залатую манету з выявай Алеся Бяляцкага і 84 тысячы подпісаў за ягонае вызваленне.

8 лютага Хэнк Хульшоф, еўрапейскі каардынатар міжнароднай праваабарончай арганізацыі Amnesty International, і Гары ван Бомэль, дэпутат Еўрапарламента, сустрэліся з паслом Беларусі ў Гаазе, піша «Наша Нiва».

Алене Грыцэнцы 84 тысячы подпісаў, сабраных у падтрымку Алеся Бяляцкага разам з залатой манетай, на якой выгравіраваны партрэт палітзняволенага праваабаронцы і надпіс «Свабоду Алесю Бяляцкаму».

Акрамя таго, больш як 6600 людзей пералічылі па адным цэнце на банкавы рахунак беларускай амбасады з подпісам «на вызваленне Алеся Бяляцкага» як тлумачэнне аплаты.

Нагадаем, кіраўнік праваабарончага цэнтра «Вясна» асуджаны на 4,5 гады турмы ў лістападзе 2011 года. Яго прызналі вінаватым нібыта ў нявыплаце падаткаў. Праваабаронца сваёй віны не прызнаў і заявіў, што ўсе грошы, атрыманыя на яго рахункі, ішлі на праваабарончую дзейнасць.

Прома-ролік кампаніі Amnesty International у падтрымку Бяляцкага:

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках