27 лiстапада 2024, Серада, 16:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віктар Шандаровіч: Прозвішча Пуціна - Лукашэнка

53
Віктар Шандаровіч: Прозвішча Пуціна - Лукашэнка

Паралелі паміж расейскім і беларускім кіраўніком становяцца ўсё больш відавочнымі.

Пісьменнік і журналіст Віктар Шандаровіч упэўнены, што рэпутацыя расейскага прэзідэнта не нашмат лепш рэпутацыі Аляксандра Лукашэнкі. Пра гэта ён сказаў у перадачы «Асаблівае меркаванне» на радыёстанцыі «Эхо Москвы». Адрозненні ў адносінах міжнароднай супольнасці да Беларусі і да Расеі абумаўляюцца, на яго думку, толькі статусам апошняй.

«Пуцін і кампанія забарыкадаваліся, з рэпутацыяй усё скончана ў іх. Яго прозвішча - «Лукашэнка», і ён гэта выдатна разумее. Ён выдатна разумее, што калі б не наш статус у Савеце бяспекі, не ядзерныя боегалоўкі і не нашы магчымасці геапалітычныя, наш памер геапалітычны, то ён бы знаходзіўся ў статусе «неўязднога». Ён бы цяпер не быў у Лондане, яго б не пусцілі. Ён гэта выдатна разумее, - што гэта звязана толькі са статусам Расеі. Ён гэта разумее своеасаблівым распальцованым чынам як магчымасць ужо цяпер адвязацца цалкам. Зразумела, што рэпутацыі дэмакратычнай ужо няма, позна піць баржомі. З іншага боку зразумела, што Захад гэта з'еў, што Захад нічога зрабіць не можа і не хоча. У яго, паўтараю, у яго свае інтарэсы (у Захада), і чаму ён павінен класціся касцьмі за нашу свабоду, калі мы расслабіліся і атрымліваем задавальненне (мы, расейскі народ цалкам)? Таму - не, іх нічога не спыніць. Пляваць яны хацелі на загалоўкі на першых палосах заходніх газет. Пляваць яны на гэта хацелі. Яны вельмі даўно паводзяць сябе абсалютна адвязана і цынічна. І адзінае, калі яны занерваваліся, гэта з нагоды спісу Магніцкага», - сказаў Віктар Шандаровіч.

Адносіны паміж Расеяй і Захадам журналіст параўнаў са «стаяннем на Угрэ» у 15 стагоддзі, калі ні адзін з бакоў не прымае рашучых дзеянняў.

«Усе перамены ў аўтарытарных рэжымах адбываюцца раптам, раптоўна, адразу. На жаль, гэта будзе менавіта абвальванне сістэмы. Калі будзе і з якой нагоды, як будзе выглядаць тая бананавая корка, на якой яны навярнуцца, - гэта невядома. Але вядома, што яна такая будзе. І, на жаль, вядома, што будуць не эвалюцыйныя змены, таму што гэтае скрыжаванне ўлада праехала, хоць гэты шанец быў, а гэта будзе менавіта абвальванне, пасля якога нічога добрага таксама не будзе», - сказаў ён.

Напісаць каментар 53

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках