28 лiстапада 2024, Чацвер, 16:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мартынаў абвінаваціў ЕЗ у «дэфіцыце дэмакратыі»

25
Мартынаў абвінаваціў ЕЗ у «дэфіцыце дэмакратыі»

Менск заклікаў Брусэль звярнуць увагу на праблемы з правамі чалавека ў краінах ЕЗ.

Міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў заявіў аб неабходнасці няўхільнага выканання базавых прынцыпаў Усходняга партнёрства, якія выключаюць дыскрымінацыйныя падыходы, паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у прэс-службе МЗС па выніках сустрэчы кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў краін-удзельніц Усходняга партнёрства і дзяржаў-членаў ЕЗ.

«У сувязі з гэтым, павінен быць пераадолены дэфіцыт дэмакратыі ўнутры самога Усходняга партнёрства», - цытуе прэс-служба выступленне кіраўніка МЗС Беларусі.

С.Мартынаў таксама падкрэсліў неабходнасць «бачыць праблемы з правамі чалавека і ў краінах-членах ЕЗ, асабліва на фоне крызісных падзей апошняга часу».

Нагадаем, на прэс-канферэнцыі па выніках сустрэчы кіраўнікоў МЗС краін ЕЗ і Усходняга партнёрства 23 ліпеня ў Брусэлі вярхоўны прадстаўнік Еўразвяза па знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан заявіла, што ЕЗ занепакоены адсутнасцю павагі праў чалавека, вяршэнства закона, дэмакратыі і незалежнасці СМІ ў Беларусі .

«Мы зноў заявілі аб неабходнасці неадкладнага вызвалення і рэабілітацыі ўсіх палітвязняў, спынення любых рэпрэсій у краіне і правядзення сумленных і адкрытых парламенцкіх выбараў у верасні, - сказала Эштан. - Наша пасланне Беларусі было вельмі ясным і выразным: няма месца палітвязням у сэрцы Еўропы».

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках