29 лiстапада 2024, Пятніца, 0:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ладуцька: Квадратны метр павінен каштаваць 2 тысячы даляраў

135
Ладуцька: Квадратны метр павінен каштаваць 2 тысячы даляраў

Рэальны кошт квадратнага метра жылля ў сталіцы павінны дасягаць 2 тысяч даляраў у эквіваленце.

Аб гэтым сёння на паседжанні грамадска-кансультатыўнага савета па развіцці прадпрымальніцтва заявіў старшыня Менгарвыканкама Мікалай Ладуцька, паведамляе «Менск-Навіны».

- Калі ў горада былі магчымасці, ён укладваў вялізныя сродкі ў інжынерна-транспартную інфраструктуру жыллёвага комплексу. Грамадзяне будавалі другія і трэція кватэры па кошце без уліку гэтых выдаткаў, - пракаментаваў сітуацыю Мікалай Ладуцька.

Аднак сёння пэўны клас уласнікаў ў жыллёвым сектары сфарміраваны. У сталіцы 50 тысяч «другіх» кватэр. І сёння чалавек, які хоча набыць дадатковую нерухомасць, павінен пакрываць і выдаткі на забудову інжынерна-транспартнага сектара. У гэтым выпадку рэальны кошт квадратнага метра складзе не менш чым 2 тысячы даляраў у эквіваленце. Размова не ідзе аб тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоваў, пазначаных існуючымі законамі.

Горад жа дзякуючы зэканомленым сродкам можа зарыентавацца на развіццё інфраструктуры для дзейнасці бізнесу, а таксама паляпшэння ўмоваў для інвестараў.

Напісаць каментар 135

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках