27 лiстапада 2024, Серада, 11:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павел Вінаградаў: За базар прыйшлося адказваць (Відэа)

14

Адміністрацыйная справа па абвінавачванні ў дробным хуліганстве былога палітвязня Паўла Вінаградава адпраўленая на дапрацоўку.

Такое рашэнне 5 сакавіка прыняў суд Маскоўскага раёна Менска, паведаміла БелаПАН жонка моладзевага актывіста Святлана Вінаградава.

Прама ў зале суда Вінаградаў быў вызвалены.

Як паведамлялася раней, моладзевы актывіст 22 лютага ужо быў асуджаны судом Маскоўскага раёна да 10 сутак адміністрацыйнага арышту за акцыю «Цацка митынгуэ!». Яна прайшла ў сталіцы 10 лютага ў межах кампаніі «Хопіць ныць!», якую праводзіць «Zмена». Перад уваходам у Менгарвыканкам актывісты моладзевага крыла «Гавары праўду!» размясцілі 9 плюшавых цацак з плакатамі. На плакатах былі патрабаванні свабоды прэсы, вызвалення палітвязняў і іншыя лозунгі.

2 сакавіка Вінаградава павінныя былі вызваліць з Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў (ЦІП) ГУУС Менгарвыканкама. «Калі мае 10 сутак практычна скончыліся, і заставаліся гадзіна-паўтары, - распавёў ён, - мне сказалі: «Вінаградаў, з рэчамі на выхад!» Гляджу, стаяць мае «сябры» з Маскоўскага РУУС - пасадзілі ў машыну, завезлі ў гарадскі аддзел міліцыі № 2 Маскоўскага раёна. Адтуль паказалі пальцам краму, каля якой я «лаяўся матам» і склалі на мяне пратакол».

У крамы, дарэчы, сімвалічная назва - «Базар». «Так, за базар давялося адказаць, - усміхаецца Павел. - Справа адправілі на дапрацоўку, думаю, што яшчэ пасяджу за гэты пратакол. Хоць не факт. Але я ж абавязкова знайду, за што мне яшчэ пасядзець. <...> Сведкамі ў судзе былі, натуральна, супрацоўнікі міліцыі. Дык вось, сведкі хлусяць, я - не, усё як заўсёды».

Павел Вінаградаў быў фігурантам крымінальнай справы аб масавых беспарадках у Менску 19 снежня 2010 года. Суд прысудзіў яго да чатырох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. 14 верасня актывіста вызвалілі на падставе ўказа прэзідэнта аб памілаванні, хоць прашэння на імя Аляксандра Лукашэнкі ён не падаваў.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках