27 лiстапада 2024, Серада, 11:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суд не змог даказаць «брыдкаслоўя» Вінаградава

16
Суд не змог даказаць «брыдкаслоўя» Вінаградава

Пратакол па адміністратыўнай справе Вінаградава адправілі на дапрацоўку, а самога актывіста адпусцілі на волю да наступнага суда.

У судзе Маскоўскага раёна Менска адбыўся суд над былым палітвязнем, актывістам кампаніі «Гавары праўду» Паўлам Вінаградавым, піша ПЦ «Вясна».

Ён павінен быў быць вызвалены з Акрэсціна, дзе адбываў 10 сутак арышту, 2 сакавіка. Аднак блізкія і сябры яго ў той дзень так і не дачакаліся.

Толькі позна ўвечары ягоная жонка Святлана даведалася, што Павел ізноў на Акрэсціна. Супрацоўнік міліцыі паведаміў ёй па тэлефоне, што Павел Вінаградаў затрыманы супрацоўнікамі Маскоўскага РУУС за здзяйснення правапарушэння і змешчаны ў ізалятар на Акрэсціна. У панядзелак адбудзецца чарговы суд над ім.

Паўла Вінаградава вінавацілі ў дробным хуліганстве (арт 17.1 КаАП РБ), нібыта ён, пасля вызвалення з ізалятара брыдкасловіў каля гастранома. Адміністрацыйную справу разглядаў суддзя Яўген Хаткевіч.

Участковы Давідзюк даў паказанні супраць Паўла. Да яго таксама далучыўся другі сведка - участковы Маскоўскага РУУС Лістападаў.

Міліцыянты сцвярджалі, што Вінаградаў лаяўся матам каля крамы «Кірмаш» (вул.Ясеніна, 12). Прычым, затрымалі яго пасля таго, як ён быў вызвалены з ізалятара на Акрэсціна (г.зн. пасля 17:30 2-га сакавіка). Па словах міліцыянтаў, яны праводзілі звычайнае патруляванне і звярнулі ўвагу на Вінаградава. Вінаградаў, у сваю чаргу, заявіў, што сведкі хлусяць. Ад адвакатаў Павел адмовіўся, ніякіх хадайніцтваў не заяўляў.

Суддзя адправіў пратакол на дапрацоўку ў РУУС Маскоўскага раёна, а Вінаградава вызвалілі да суду.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках