Былы начальнік менскага КДБ усё ж застрэліўся
82- 30.10.2012, 18:28
Застрэліўся палкоўнік, які кіраваў упраўленнем КДБ Менска і Менскай вобласці ў пачатку 2000-х, але гэта не генерал-маёр Ігар Кузняцоў.
Паводле крыніцы «Белсата», застрэліўся палкоўнік (прозвішча не называецца), які кіраваў упраўленнем КДБ Менска і Менскай вобласці ў пачатку 2000-х гадоў. У апошні час ён працаваў у цэнтральным апараце Камітэта. Гэты чалавек - не генерал-маёр Ігар Кузняцоў.
Нагадаем, учора крыніца паведаміла сайту charter97.org, што скончыў жыццё самагубствам былы начальнік упраўлення КДБ па Менску і Менскай вобласці.
Паведамлялася, што гэта генерал-маёр Ігар Ніканавіч Кузняцоў, і ён застрэліўся з паляўнічай стрэльбы. Мабыць, адбылася блытаніна з прозвішчам, так як пасада чалавека, які застрэліўся, і Кузняцова супадае.
Нагадаем, учора прэс-сакратар упраўлення КДБ заявіў, што Ігар Кузняцоў жывы, здаровы і на сваім працоўным месцы: «Ведаеце, я бачыў гэтую інфармацыю. Вам, вядома, варта патэлефанаваць у інстытут, дзе ён працуе і спытаць, але... гэта абсалютная няпраўда, скажам так».
Журналістам, аднак, не далі магчымасці пагутарыць з генерал-маёрам Ігарам Кузняцовым на працоўным месцы - у Інстытуце нацыянальнай бяспекі і адмовіліся камэнтаваць інфармацыю пра яго меркаванае самагубства.