27 лiстапада 2024, Серада, 15:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Валютчыкаў меней не стала

31
Валютчыкаў меней не стала

Міліцыя штодня выяўляе некалькі фактаў нелегальных аперацый з валютай.

Аб гэтым заявіў сёння ў Полацку міністр унутраных справаў Куляшоў падчас прыёму грамадзянаў па асабістых пытаннях.

«Падпаддзяленні міністэрства ўнутраных справаў стала адсочваюць сітуацыю ў асяроддзі асоб, якія нелегальна займаюцца незаконнымі валютнымі аперацыямі, і прымаюць да парушальнікаў меры ў адпаведнасці з заканадаўствам», цытуе Куляшова БелТА.

Па ягоных словах, штодня супрацоўнікі міліцыі выяўляюць некалькі фактаў здзяйснення нелегальных аперацый з валютай і затрымліваюць валютчыкаў. Пры гэтым адбіраюцца значныя сумы грошай. як у беларускіх рублях, так і ў далярах і еўра.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках