27 лiстапада 2024, Серада, 20:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Георгій Сатараў: Пацыент Лукашэнка дае блытаныя паказанні

37
Георгій Сатараў: Пацыент Лукашэнка дае блытаныя паказанні

Пуцін і Лукашэнка адзіныя ў меркаванні, што галоўнымі пагрозамі з'яўляюцца «залішняя дэмакратыя» і «неапраўданы лібералізм».

Георгій Сатараў, расейскі палітычны і грамадскі дзеяч, заявіў «Особой букве», што «пацыент Лукашэнка дае блытаныя паказанні. З аднаго боку, ён кажа, што тэракт здзейснілі нейкія слаба разумныя людзі, а з інншага - валіць усё на залішнюю дэмакратыю».

«Як вядома, хваробы бываюць пры розных палітычных рэжымах, таму дэмакратыя тут проста ні пры чым. Асабіста я схіляюся да першага тлумачэння лідэра Беларусі, бо другое ну проста «не скача». Для таго каб была вінаватая дэмакратыя, яна павінная быць. А тут неяк не вельмі-то і вяжацца. Як можа быць вінаватае нешта адсутнае?» - заявіў эксперт.

Ён патлумачыў, што ў паліталогіі ёсць такі тэрмін, як «плебісцытарная дыктатура» - гэта дыктатура, якая прыкрываецца імітацыяй выбараў. У Беларусі менавіта такі рэжым.

«Магу сказаць адно: Пуціна з Лукашэнкам аб'ядноўвае тое, што яны хочуць вырашаць праблемы краін, нічога ў іх не змяняючы. На самой справе яны абодва любяць згуртаванасць. Аднак тут маецца на ўвазе згуртаванасць вакол лідэра, які прапаноўвае нічога не рабіць і не мяняць. Менавіта пра гэта і кажа ў сваёй прамове расейскі прэм'ер-міністр. У РФ няма натуральных механізмаў, што закліканыя адольваць праблемы, з адаптацыяй да новых праблемаў, са зменамі. Гэтыя механізмы скінутыя, а яны як раз і забяспечваліся дэмакратыяй. Вось у гэтым і складаецца дэмагогія», - упэўнены Георгі Сатараў.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках