Беларускія баскетбалісткі моцна прайгралі амерыканкам
4- 29.09.2010, 8:50
Другую паразу запар пацярпела жаночая зборная Беларусі па баскетболе на другім этапе чэмпіянату свету, які праходзіць у Чэхіі.
28 верасня каманда Анатоля Буяльскага з буйным лікам 61:107 (11:37, 17:21, 16:27, 17:22) прайграла пераможцу апошніх чатырох Алімпіядаў зборнай ЗША, паведамляе БелаПАН.
Балы ў складзе беларускай зборнай набіралі Марына Крэс (10), Алена Леўчанка (9), Анастасія Верамеенка (8), Наталля Ануфрыенка, Таццяна Ліхтаровіч, Наталля Трафімава (па 6), Таццяна Троіна (5), Святлана Валько (4), Аляксандра Тарасава (3), Вікторыя Гаспер, Юлія Дурэйка (па 2).