27 лiстапада 2024, Серада, 12:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Неплацельшчыкам сталі блакаваць працу каналізацыі

30

Прычым, каб падключаць усё, трэба не толькі аплаціць даўгі, але і пакрыць выдаткі за працу па адключэнні і падключэнні каналізацыі.

У дзвюх кватэрах ў доме № 9 на вуліцы Карбышава за шматмільённую запазычанасць па камунальных плацяжах было дадаткова прыпынена падаванне паслугі па водаадвядзенні (гарачая вада, электраэнергія, газ ужо былі адключаныя). Працаўнікі гарадской аварыйнай службы апусцілі ў адтуліну каналізацыйнага стаяка, які знаходзіцца на даху дома, шматмятровы зонд з відэакамерай і маніпулятарам на канцы, які ўсталяваў заглушкі на водаадводах у кватэрах неплацельшчыкаў, паведамляе агенцтва «Менск-Навіны».

- Спецыяльная прылада была набытая ў Кіеве, дзе падобны спосаб уздзеяння на даўжнікоў даказаў сваю эфектыўнасць, - паведаміў генеральны дырэктар ДА «Менская гарадская жыллёвая гаспадарка» Уладзімір Рэентовіч. - Гэта скрайняя мера, але мы вымушаныя на яе пайсці. Сёння па 2 600 асабовых рахунках лічыцца запазычанасць па аплаце камунальных паслугаў звыш за 3 месяцы. Шмат якія ўласнікі і наймальнікі ў стане ўнесці квартплату, але не хочуць ці забываюць гэта зрабіць. Менавіта ў такіх будзе рабіцца блакаванне каналізацыі, прычым без доступу ў кватэру. Кожную жыллёвыя службы возьмуць пад жорсткі кантроль з мэтай недапушчэння антысанітарыі.

Для разблакавання сістэмы водаадвядзення неабходна часткова ці цалкам пагасіць асноўны доўг па камунальных плацяжах, а таксама пакрыць выдаткі за выкананую працу па адключэнні і падключэнні ў памеры 110 тыс. рублёў.

Кошт спецыяльнай прылады ацэньваецца ў 5 мільёнаў рублёў.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках