28 лiстапада 2024, Чацвер, 10:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы абмежаваныя ў перасоўванні па свеце таксама, як афрыканцы

29

Беларусам дазволеныя бязвізавыя візіты ў такую ж колькасць краінаў, як жыхарам Малаві і С'ера-Леонэ.

Паводле рэйтынгу, які складае кампанія Henley & Partners, падобная, але не такая сумная, сітуацыя ў Расеі. Па гэтым паказчыку Беларусь і РФ абганяюць нават Венесуэлу, Гандурас і Гватэмалу, піша NEWSru.com.

Напярэдадні на саміце Расея-ЕЗ, які прайшоў у Растове-на-Доне, нават не абмяркоўвалася дарожная карта па адмене візавага рэжыму для расейскіх грамадзянаў. Выашэнне пытання абмежавалася тым, што прэзідэнт РФ Дзмітры Мядзведзеў перадаў праект дамовы прэзідэнту ЕЗ Херману ван Рампею і заявіў, што Расея гатовая адмяніць візы для еўрапейцаў. Еўрапейцы ж былі не гатовыя пайсці на збліжэнне.

Акрамя таго, як паведамляў сайт charter97.org, на саміце МЗС краінаў-удзельніцаў праграмы Еўразвяза «Усходняе партнёрства», які нядаўна прайшоў у польскім Сопаце, спрашчэнне візавага рэжыму ЕЗ сёння абмяркоўваецца з Украінай, Малдовай, Грузіяй, Арменіяй, Азербайджанам. Гэта значыць з усімі краінамі «Усходняга партнёрства», акрамя Беларусі.

«Надвор'е» у Беларусі сёння не вельмі добрае. Сітуацыя пагаршаецца. Еўракамісія працуе над дакументамі, у якіх будзе заяўлена, на якіх умовах магчымае спрашчэнне візавага рэжыму з Беларуссю. Тут няма сакрэту: у параўнанні з іншымі краінамі «Усходняга партнёрства» Беларусь моцна «адстае» у вырашэнні візавага пытання. І гэтае пытанне – палітычнае. Пры такой дрэннай сітуацыі ў Беларусі не чакайце ад нас вялікага энтузіязму. Ёсць вельмі трывалая аснова для супрацоўніцтва – гэта дэмакратыя, правы чалавека і вяршэнства закона. Калі ў кагосьці з нашых партнёраў гэтыя тры элементы адсутнічаюць, дык магчымасць супрацоўніцтва значна змяншаецца», - заявіў еўракамісар па пытаннях пашырэння і Еўрапейскай палітыкі суседства Штэфан Фюле.

Такім чынам, у найбліжэйшыя некалькі гадоў беларусам і расейцам не будзе дададзены бязвізавы рэжым пры паездках у развітыя краіны.

Вальней за ўсё ў гэтых адносінах пачуваюцца датчане - ім дазволены бязвізавы ўезд у 157 краінаў. Не адчуваюць абмежаванняў у перасоўванні і ўсе жыхары краінаў «вялікай сямёркі», а таксама грамадзяне дзяржаваў Еўразвяза.

Акрамя Беларусі, маргіналы ў рэйтынгу - Афганістан, Ірак, Іран, Пакістан, Паўночная Карэя, Самалі, Кітай, Індыя.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках