28 лiстапада 2024, Чацвер, 5:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У калгасах таксама пратэстуюць

4

Гаспадаркі ў Веткаўскім раёне не стануць аб'ядноўваць з-за пратэсту жыхароў.

Камітэт па сельскай гаспадарцы і харчаванні Гомельскага аблвыканкама адмяніў рашэнне Веткаўскага райвыканкама аб далучэнні сельскагаспадарчага прадпрыемства «Янава» да філіяла Веткаўскага малочнага завода «Сталбунскі», перадае БелаПАН.

Як паведамілі ініцыятары збору подпісаў супраць аб'яднання працаўнікі гаспадаркі «Янава», у канцы траўня больш за 100 жыхароў вёскі падпісаліся пад зваротам да старшыні Гомельскага аблвыканкама і ў Камітэт дзяржаўнага кантролю па Гомельскай вобласці з просьбай адмяніць рашэнне Веткаўскага райвыканкама.

У звароце вяскоўцаў казалася, што з 2008 па 2010 год КСУП «Саўгас «Янава» стабільна павялічваў тэндэнцыі росту асноўных вытворчых паказчыкаў. Таму вяскоўцы былі занепакоеныя, што са стратай статусу асобнай гаспадарчай структуры спыніцца развіццё вёскі, сацыяльная сетка будзе разбураная, школу і дзіцячы садок зачыняць. Жыхары Янава прасілі гомельскага губернатара не праводзіць рэарганізацыю саўгаса і даць магчымасць працаваць самастойна.

Далучэнне гаспадаркі да філіяла малаказавода было звязанае з назапашанымі даўгамі прадпрыемства, якія перавысілі 600 млн. рублёў. Камітэт па сельскай гаспадарцы і харчаванні будзе разглядаць іншыя магчымасці вывядзення саўгаса з крызісу.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках