28 лiстапада 2024, Чацвер, 14:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Малдова абвясціла 28 чэрвеня Днём савецкай акупацыі

18

Выканаўца абавязкаў прэзідэнта Малдовы Міхай Гімпу падпісаў сёння ўказ, якім абвясціў 28 чэрвеня Днём савецкай акупацыі.

В.а. прэзідэнта распарадзіўся праводзіць у гэты дзень штогод мерапрыемствы ў памяць ахвяраў савецкай акупацыі і таталітарнага камуністычнага рэжыму, а таксама запатрабаваў вываду з тэрыторыі рэспублікі расейскіх войскаў, назваўшы іх акупацыйнымі, паведамляе РБК.

Як паведаміў Гімпу сёння на прэс-канферэнцыі, паводле падпісанага ім указу, штогод 28 чэрвеня ў Малдове будуць праходзіць мерапрыемствы ў памяць ахвяраў савецкай акупацыі. Ва ўсіх населеных пунктах будуць прыспушчаныя дзяржаўныя сцягі, адмененыя забаўляльныя мерапрыемствы, адбудуцца ўскладанні кветак, а ў 10 гадзінаў раніцы пройдзе хвіліна маўчання ў памяць ахвяраў савецкай акупацыі.

Згодна з указам в.а. прэзідэнта Малдовы, на цэнтральнай плошчы Кішынёва, перад будынкам ўрада рэспублікі, мэрыя малдаўскай сталіцы ўсталюе помнік ахвярам таталітарнага камуністычнага рэжыму. Плануецца, што ў гэтым годзе адбудзецца сімвалічнае закладанне каменя ў падмурак гэтага помніка. У апошнім пункце ўказу М. Гімпу ўтрымліваецца заклік да вываду з тэрыторыі Малдовы расейскай арміі, якая названая «акупацыйнай».

Плануецца, што 28 чэрвеня на спецыяльным паседжанні парламента Малдовы будзе заслуханая справаздача спецыяльнай камісіі па ацэнцы таталітарнага камуністычнага рэжыму, па выніках якой можа быць прынятае рашэнне аб забароне камуністычнай сімволікі «Серп і Молат» і выкарыстання слова «камунізм» і яго вытворных ў назвах партыяў.

Як адзначаецца ў дакуменце, 28 чэрвеня 1940 года Савецкая армія ўвайшла ў Бесарабію (цяперашняя Малдова), вярнуўшы яе ў межы Расеі 1918 года. Цяперашнія ўлады Малдовы расцэньваюць гэтую дату як анэксію Бесарабіі з боку СССР. У савецкія часы 28 чэрвеня адзначалася як вызваленне Бесарабіі і Кішынёва ад баяра-румынскай акупацыі і ўз'яднанне з Савецкай Радзімай.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках