У ДФР з'явіўся новы дырэктар
7- 12.03.2010, 14:58
Аляксандр Лукашэнка 12 сакавіка правёў шэраг кадравых перастановак, прызначыўшы, у тым ліку новага дырэктара Дэпартамента фінансавых расследаванняў.
Сярод новых прызначэнняў, якія правёў Аляксандр Лукашэнка 12 сакавіка, ёсць і новы міністр лясной гаспадаркі. Ім прызначаны Міхаіл Амельяновіч. Намеснікам старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю, дырэктарам Дэпартамента фінансавых расследаванняў стаў Рыгор Вярэмка.
Як паведамляе БелТА, Лукашэнка таксама даў згоду на прызначэнне:
Майсейчыка Анатоля - намеснікам міністра прамысловасці
Новікава Сяргея - намеснікам начальніка Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры прэзідэнце
Цапоты Віктара - старшынём Талачынскага райвыканкама
Кнышава Вадзіма - галоўным рэдактарам «Настаўнiцкай газеты»
Лапцэвіча Аляксандра - начальнікам Менскага дзяржаўнага вышэйшага авіяцыйнага каледжа
Бусько Ігара - членам Берасцейскага аблвыканкама
Калача Уладзіміра-членам Менскага аблвыканкама, членам Менскага гарвыканкама
Петруні Аляксандра - кіраўніком арганізацыйна-аналітычнага дэпартамента Сакратарыята Інтэграцыйнага камітэта Еўразійскай эканамічнай супольнасці.
Нагадаем, што былы дырэктар дэпартамента фінансавых расследаванняў Сяргей Бараноўскі быў вызвалены ад пасады указам Лукашэнкі № 1 ад 4 студзеня 2010 года. Паводле афіцыйнай версіі, палкоўнік фінансавай міліцыі быў звольнены ў запас з прычыны хваробы.