24 лiстапада 2024, Нядзеля, 2:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барысаўскія чыноўнікі бегаюць ад апазіцыянераў

2

Як толькі не хітруюць чыноўнікі, каб не пусціць апазіцыю за паседжанні, дзе вызначаецца склад выбарчых участковых камісіяў.

10 сакавіка – апошні тэрмін фармавання складоў участковых выбарчых камісіяў. Аднак звароты барысаўскіх праваабаронцаў і лідэраў мясцовых арганізацыяў палітычных партыяў у арганізацыйны аддзел Барысаўскага райвыканкама з просьбай паведаміць пра дату паседжання выканаўчага камітэта для таго, каб прысутнічаць на ім, засталіся без адказу, паведамляюць «Праваабаронцы за свабодныя выбары».

Начальніца аддзела Святлана Уласава і супрацоўнік аддзела Павал Жуга на працягу працоўнага дня 9 сакавіка сцвярджалі, што не ведаюць, калі адбудзецца паседжанне, паведаміў кіраўнік барысаўскай арганізацыі АГП Міхаіл Васільеў.

Высілкі захаваць «дзяржаўную таямніцу» выглядалі крыху анекдатычна. Святлана Уласава ўласнаручна запісала на паперы нібыта свой нумар тэлефона, па якім прапанавала патэлефанаваць Міхаілу Васільеву раніцай 10 сакавіка, паабяцаўшы адказаць на пытанне, якое яго хвалюе. Як высветлілася, тэлефон, запісаны чыноўніцай, на самой справе належыў Барысаўскаму вузлу сувязі.

На інфармацыйным стэндзе ў вестыбюлі райвыканкама ні 9 сакавіка да 18-55, ні на наступны дзень, з 9.00 раніцы, так і не з'яўлялася ніякіх абвестак пра дату правядзення паседжання райвыканкама.

Між тым, як «прызнаўся», нарэшце, Павал Жуга, у другой палове дня 10 сакавіка, паседжанне адбылося ў гэты дзень раніцай, распачаўшыся ў 9.30 раніцы. Аднак пра прынятае рашэнне выканкамам супрацоўнік аргаддзела, натуральна, нічога не мог паведаміць Міхаілу Васільеву.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках