28 лiстапада 2024, Чацвер, 17:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У кастрычніку 2009 года life:) пачынае камерцыйную эксплуатацыю 3G

13

10 верасня кампанія life:) правяла прэс-канферэнцыю, прысвечаную пытанням 3G у Беларусі.

Мерапрыемства праходзіла ў клубе Roxy недалёка ад будынка Мінсувязі, дзе ўсталяваная адна з 3G-станцыяў аператара, што працуюць. Гендырэктар life:) Озджан Эрміш прапанаваў журналістам асабіста пратэставаць новую тэхналогію.

Як паведамілі electroname.com супрацоўнікі кампаніі, інфармацыя пра атрыманне ліцэнзіі была вядомая яшчэ 30 жніўня. У самой ліцэнзіі вызначаная дата пачатку камерцыйнай эксплуатацыі 3G-сеткі ад life:) - 6 кастрычніка 2009 года. Аднак паўнавартаснае выкарыстанне сеткі пачнецца не раней за сярэдзіну кастрычніка. У цяперашні момант у Менску ўсталявана толькі 17 базавых станцыяў, якія падтрымліваюць 3G, а да моманту запуску 3G будзе дасягальная для абанентаў усіх буйных гарадоў Беларусі.

Як заявіў гендырэктар life:) Озджан Эрміш, абанентаў, якія падключацца да life:) да 30 верасня, чакае сюрпрыз. Паводле інфармацыі electroname.com гаворка ідзе пра бясплатны тэставы мабільны інтэрнэт па тэхналогіі 3G. Абаненты змогуць карыстацца бясплатным інтэрнэтам на працягу 2-3 тыдняў.

Аператар будзе выкарыстоўваць частоты - UL:1935-1940 Mhz, DL: 2135-2130 Mhz. Праведзеныя папярэднія тэсты, па словах спадара Эрміша, дазваляюць перадаваць дадзеныя ў Менску на хуткасці 11,57 Мбіт/сек.

Да канца года сеткай 3G ад life:) змогуць скарыстацца 70% насельніцтва Беларусі.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках