27 снежня 2024, Пятніца, 10:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітвязня Арцёма Дубскага пакідаюць за кратамі

7
Палітвязня Арцёма Дубскага пакідаюць за кратамі

Судовая калегія Магілёўскага абласнога суда адмовілася задаволіць касацыйную скаргу актывіста «Маладога Фронту».

Удзельнік «Працэсу 14-ці» абскардзіў прысуд Асіповіцкага раённага суда з патрабаваннем змяніць меру пакарання, паведамляе «Радыё Свабода».

Сам Арцём Дубскі ў зале не прысутнічаў. У судзе працавала здымачная група БТ.

Адвакатка Тамара Сідарэнка прасіла змяніць пакаранне на ўмоўнае і ўжыць у дачыненні да Арцёма Дубскага амністыю. Дзяржаўны абвінаваўца Багамолаў заклікаў суд пакінуць прысуд без зменаў. Суд прыняў бок пракурора.

Падтрымаць Дубскага прыйшло каля 30 чалавек. Сярод іх: маці палітвязня Алена Дубская, лідэр «Маладога фронту» Зміцер Дашкевіч і лідэр «Маладой Беларусі» Артур Фінькевіч.

Нагадаем, што 7 ліпеня Асіповіцкі раённы суд пакараў удзельніка Арцёма Дубскага годам арышту за парушэнне правілаў адбыцця пакарання па «справе 14-ці».

У 2008 годзе моладзевы актывіст быў вымушаны з'ехаць ва Украіну ў сувязі з тым, што супрацоўнікі міліцыі вынеслі яму два надуманыя папярэджанні аб парушэнні правілаў адбыцця пакарання. Дубскі быў затрыманы 13 лютага 2009 года ў Гомелі.

«Справа 14-ці» – справа па арт. 342 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, узбуджаная ў дачыненні да ўдзельнікаў мірнай акцыі пратэсту прадпрымальнікаў, якая прайшла ў Менску 10 студзеня 2008 года.

За ўдзел у гэтай акцыі 14 моладзевых актывістаў былі прысуджаныя да розных тэрмінаў пазбаўлення і абмежаванні волі. Міжнародная праваабарончая арганізацыя «Amnesty International» у 2009 годзе прызнала ўдзельнікаў «Працэсу 14-ці» Вязнямі сумлення і патрабавала вызваліць Арцёма Дубскага.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках