24 лiстапада 2024, Нядзеля, 11:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эксперты: Крызіс у Беларусі яшчэ не пачынаўся. Усё наперадзе

29
Эксперты: Крызіс у Беларусі яшчэ не пачынаўся. Усё наперадзе

У краіне зараз мае месца структурны крызіс перавытворчасці. Беларусь сутыкнулася з падзеннем попыту на прадукцыю, экспарт знізіўся на 48%.

Афіцыйныя ацэнкі ўплыву крызісу на беларускую эканоміку заўсёды былі аптымістычнымі. Як заяўляў яшчэ летась міністр эканомікі краіны Мікалай Зайчанка, сусветны фінансавы крызіс толькі ўскосна закрануў эканоміку Беларусі з той прычыны, што «нашая эканоміка – адкрытая». Тады ж намеснік міністра замежных справаў Андрэй Еўдачэнка выказваў меркаванне: «Думаю, што той фінансавы крызіс, які мы сёння назіраем у свеце, хутка скончыцца. Да таго часу мы ўжо павінны разам стварыць базу для атрымання замежных сродкаў для развіцця нашай эканомікі».

Аднак кіраўнік аналітычнага цэнтра «Стратэгія» Леанід Заіка прытрымваецца іншай пазіцыі. «Раней я таксама называў пачатак 2010 года кропкай перагібу крызісу, але ў мяне такое падазрэнне, што крызіс яшчэ не пачынаўся. Крызіс - гэтая глабальная з'ява, калі ідзе перабудова вытворчасці, перапрафіляванне, масавае падзенне коштаў і адбываецца рэструктурызацыя сусветнай гаспадаркі. Гэта як хвароба. Але высілкамі Абамы, Пуціна, Сарказі гэтую хваробу «прыдушылі», запаленне лёгкіх не вылечылі, але знялі сімптомы», - адзначыў Леанід Заіка ў інтэрв'ю «Ежедневнику».

«Краіна з адсталай эканамічнай структурай сутыкнулася з падзеннем попыту на прадукцыю. Экспарт знізіўся на 48%, а ВУП «пры нулях». Тады як у вядучых краінах Захаду экспарт знізіўся на 8-12%. «Беларускі цуд» складаўся з вытворчасці вялікай колькасці мясарубак, трактараў, аўтамабіляў. Але яны аказаліся непатрэбнымі роўна напалову. Гэта значыць мы прайшлі выпрабаванне знешнімі рынкамі. Гэта быў тэст для беларускай эканомікі», - лічыць Заіка.

І падчас гэтага тэставання, паводле яго словаў, урад чамусьці не паведамляе, што беларускія тавары сталі за мяжой на 32% танней, а ў Беларусі - на 15% даражэй. І за кошт гэтага «лага», які б'е па беларусах, эканоміка спрабуе выжываць.

У выніку ж цяперашняга крызісу, лічыць Заіка, у Беларусі перастануць выпускаць дрэнны абутак, зачыняцца прадпрыемствы, якія вырабляюць дрэнную мэблю, спыняцца заводы, якія выпускаюць непатрэбныя станкі. «Крызіс - гэта вызваленне ад старой вытворчасці», - рэзюмаваў эканаміст.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках