27 снежня 2024, Пятніца, 7:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэфіцыт знешняга гандлю Беларусі ў першым квартале вырас у 6,6 раза

Адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі ў першым квартале 2009 года склала 1,445 мільярда даляраў супраць 217,2 мільёна даляраў у першым квартале 2008 года.

Як паведамляе АФН са спасылкай на дадзеныя Нацбанка, такім чынам, у студзені-сакавіку бягучага года ў параўнанні са студзенем-сакавіком мінулага дэфіцыт гандлёвага балансу павялічыўся ў 6,6 раза.

У прыватнасці, сальда знешняга гандлю таварамі склалася адмоўным у памеры $1780 млн. (рост у 2,7 раза ў параўнанні з аналагічным перыядам 2008 года), паслугамі – станоўчае ў памеры $335 млн. (паніжэнне на 23%).

Знешнегандлёвы абарот тавараў і паслуг знізіўся за тры месяцы на 38,7% у параўнанні з аналагічным перыядам 2008 года і склаў $11123.2 млн. Экспарт тавараў і паслуг упаў на 46% да $4839.1 млн., імпарт паменшыўся на 31,6% да $6284.1 млн.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках