2 лiстапада 2024, Субота, 8:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ля адміністрацыі Лукашэнкі разагнаная акцыя салідарнасці з палітвязнямі

5

Актывісты «Маладога Фронту» сталі ля будынка адміністрацыі з расцяжкай «Не палітычнаму тэрору».

Да ўдзельнікаў акцыі вышлі супрацоўнікі службы аховы адміністрацыі Лукашэнкі. На патрабаванне спыніць пікет, маладафронтаўцы адказалі, што па Канстытуцыі маюць права на свабоднае выражэнне свайго меркавання.

Аднак, як паведаміў прэс-цэнтру Хартыі’97 лідэр «Маладога Фронту» Зміцер Дашкевіч, пяцёра актывістаў былі затрыманыя. Сярод затрыманых – Яраслаў Выставец, Юлія Міхайлава, Вадзім Ханяўка, Багуслаў Рэвякоў, Мікола Дземідзенка.

Як заявіў прэс-цэнтру Хартыі’97 Зміцер Дашкевіч:

«Напярэдадні суду над актывістам «Маладога Фронту» Арцёмам Дубскім улады робяць усё магчымае, каб акцыі салідарнасці з палітвязнямі не праходзілі. Але мы абавязкова правядзем акцыю салідарнасці заўтра ў Асіповічах падчас суду і заклікаем усіх прыехаць падтрымаць вязня сумлення».

3 сакавіка ў Асіповічах пройдзе суд над былым удзельнікам «Працэсу 14-ці» Арцёмам Дубскім. Апазіцыянер быў затрыманы 13 лютага ў Гомелі, калі ехаў з Украіны. Зараз Дубскі знаходзіцца ў бабруйскім СІЗА. Яго абвінавачваюць нібыта ў парушэнні правілаў адбыцця пакарання.

«Справа 14-ці» - справа па арт. 342 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, узбуджаная ў дачыненні да ўдзельнікаў мірнай акцыі пратэсту прадпрымальнікаў, якая прайшла ў Менску 10 студзеня 2008 года.

За ўдзел у гэтай акцыі моладзевы актывіст Андрэй Кім быў прысуджаны судом Цэнтральнага раёна Менска да 1,5 гадоў калоніі (вызвалены ў жніўні 2008 года). Актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Аляксандр Баразенка быў прысуджаны да абмежавання волі тэрмінам на 1 год без накіравання ў выпраўленчую ўстанову, з 27 кастрычніка да 9 снежня 2008 года да суду ён утрымліваўся ў СІЗА. Астатнія ўдзельнікі «Працэсу 14-ці» -- Арцём Дубскі, Аляксей Бондар, Міхаіл Крываў, Міхаіл Пашкевіч, Аляксандр Стральцоў, Аляксандр Чарнышоў, Таццяна Цішкевіч, Міхаіл Субач і Павал Вінаградаў прысуджаныя да абмежавання волі на 2 гады без накіравання для адбывання пакарання ў спецыяльныя ўстановы. Максім Дашук, як непаўнагадовы, прысуджаны да паўтарох гадоў абмежавання волі.

Зараз усе яны фактычна знаходзяцца пад хатнім арыштам, пад вельмі строгім назіраннем, і пры найменшым парушэнні ў кожны момант могуць быць пазбаўленыя волі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках