25 лiстапада 2024, панядзелак, 2:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вацлаў Гавел: «Межы НАТА павінныя супадаць з межамі Ўкраіны і Беларусі з Расеяй»

2

Экс-прэзідэнт Чэшскай Рэспублікі Вацлаў Гавел выступае за прыняцце Беларусі ў НАТА, аднак незалежныя эксперты лічаць, што ў краіне яшчэ павінныя адбыцца шэраг дэмакратычных рэформаў.

У Празе праходзіць міжнародная канферэнцыя, прысвечаная 10-годдзю ўступлення Чэхіі ў НАТА. Адной з яе галоўных тэм з'яўляецца гістарычная перспектыва Паўночнаатлантычнага альянсу, а значыць, і яго магчымае пашырэнне на Ўсход, перадае Radio Praha.

«Я перакананы ў тым, што склад альянсу павінен засноўвацца на агульных каштоўнасцях, -- заяўляе экс-прэзідэнт Чэхіі Вацлаў Гавел. -- Але гэта і геаграфічнае пытанне. З майго пункту гледжання, мяжы альянсу павінныя супадаць з межамі Ўкраіны і Беларусі з Расеяй. Гэта не кажа аб тым, што мы ўяўляем сабой нешта элітарнае, закрытае для іншых. Наадварот, для падтрымання добрых партнёрскіх адносін патрэбная пэўнасць. Размытыя межы заўсёды вялі да канфліктаў і нават войнаў».

Па словах Вацлава Гавела, складана адназначна ўявіць, якім будзе НАТА праз 10 год.

«Складана сказаць, што будзе праз 10 годаў, але я бы хацеў, каб дыктатура ў Беларусі і хаос ва Ўкраіне сыйшлі ў мінулае, -- кажа ён. -- Каб гэтыя краіны ўступілі ў НАТА, і каб у Паўночнаатлантычнага альянсу былі добрыя адносіны з усімі часткамі свету. Я таксама за стварэнне новага блока бяспекі дзе-небудзь на Каўказе, каб Арменія, Грузія і Азербайджан падтрымлівалі незалежнасць адзін аднаго. Было б выдатна, каб НАТА ніколі не трэба было бы звяртацца да сілы. Але гэта мала верагодна».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках