24 лiстапада 2024, Нядзеля, 7:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: Пуцін арганізаваў змову супраць Беларусі

115
Лукашэнка: Пуцін арганізаваў змову супраць Беларусі

Беларускі кіраўнік выступіў з беспрэцэдэнтнымі абвінавачваннямі ў адрас прэм'ер-міністра Расеі.

Як паведамляе газета «Коммерсант», Аляксандр Лукашэнка абвінаваціў Уладзіміра Пуціна ў прерашкаджэнні ваеннаму супрацоўніцтву Расеі і Беларусі, ціску на Менск і зрыве інтэграцыйных працэсаў у «саюзнай дзяржаве».

Свой жорсткі выпад Лукашэнка зрабіў у пятніцу на сустрэчы з прадстаўнікамі расейскіх рэгіянальных СМІ. На навінавыя стужкі гэтыя словы беларускага кіраўніка не патрапілі. Затое позна ўвечары ў пятніцу матэрыял пра сустрэчу паказала беларускае тэлебачанне, выдаўшы ў эфір усе скандальныя выказванні.

Напрыклад, беларускі кіраўнік заявіў, што Пуцін асабіста прымаў рашэнне аб адключэнні газу. «Пуцін ляцеў тады ў Кіеў, у нас адбыўся размова гэтая, - распавёў Лукашэнка. - Ну, ён кажа: «Аляксандр Рыгоравіч, не хвалюйся, мы разбярэмся». Праз гадзіну зноў мне тэлефануе і кажа: «Вось тут мае мне кажуць, што гэта не так, і гэтак далей. Мы вось вымушаныя». Я кажу: «Не рабі гэтага, таму што гэта прывядзе да страшных стратаў у беларуска-расейскіх адносінах. Гэты рубец потым не зарубцуеш. Нічым». Ужо на падвышаных танах ішла размова. «Не, я не магу»... Я кінуў слухалку. І ўначы быў перакрыты прыродны газ».

На думку Лукашэнкі, Уладзімір Пуцін арганізаваў «газавую змову» супраць Беларусі, каб прыбраць з расейскага рынку беларускіх канкурэнтаў.

Пасля гэтага беларускі кіраўнік, па сутнасці, абвінаваціў Пуціна ў падрыве ваеннага супрацоўніцтва Расеі і Беларусі, што, на яго думку паставіла пад пагрозу агульную бяспеку двух краінаў. У якасці доказу ён узгадаў восень 2007 года, калі тагачасны прэзідэнт РФ адмовіўся прыехаць на сумесныя вайсковыя вучэнні, якія Лукашэнку прыйшлося «праводзіць самому».

Далей Лукашэнка абвесціў, што Уладзімір Пуцін перашкаджае пастаўкам «таннага і якаснага беларускага харчавання ў Расею» і папракае беларусаў у тым, што яны «па коштах дэмпінгуюць, у выніку чаго расейскія аграрыі нясуць страты».

Галоўнае ж вастрыё крытыкі спадара Лукашэнкі было накіраванае супраць «спробаў Пуціна сарваць інтэграцыйныя працэсы паміж Расеяй і Беларуссю». На яго думку, цяперашні прэм'ер РФ перашкаджае развіццю «саюзнай дзяржавы», дамову аб стварэнні якой «сам падпісваў». «Вы спачатку разбярыцеся там у сябе, вам гэта трэба?», - параіў расейскаму прэм'еру Аляксандр Лукашэнка.

Сказанае Лукашэнкам — бадай што, самы жорсткі яго выпад у дачыненні да Пуціна з часу газавага канфлікту зімы 2004 года, адзначаюць расейскія СМІ. Тады на нарадзе з урадам, якую транслявала беларускае тэлебачанне, Аляксандр Лукашэнка абвесціў: «Хоча Пуцін, каб мы плацілі гэтыя грошы, давайце збярэм іх ад лекаў чарнобыльцаў, ад тых, хто гніў у акопах. Збярэм, і намі перастануць маніпуляваць і нас шантажаваць». Пасля чаго назваў дзеянні Крамля «актам тэрарызму на самім высокім узроўні».

Напісаць каментар 115

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках