27 снежня 2024, Пятніца, 7:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Злотнікаў: 885 тысяч беларусаў «у цені» - састарэлыя дадзеныя

5

Паводле дадзеных Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, 885 тысяч беларусаў працаздольнага ўзросту знаходзяцца па-за «афіцыйным эканамічным абаротам».

Эканаміст Леанід Злотнікаў лічыць гэтыя дадзеныя старымі і неадпавядаючымі рэчаіснасці.

«Гэтыя лічбы з’явіліся недзе гадоў 5-7 таму, вось чаму мне здаецца, што зараз гэта стастыка крыху іншая. Гэта гаворыць і пра ценявы бок нашай эканомікі, і пра працу нашых людзей за мяжой, і пра вялікую колькасць жанчын, працуючых дома. Ёсць такі тэрмін «натуральнае беспрацоўе». То бок існуе пэўная колькасць працаздольных не працуючых людзей у грамадстве. Дык і добра, што не працуюць, бо менавіта з гэтых людзей набіраюцца на працу людзі ў новаствораных сферах вытворчасці ці на новыя прадпрыемствы. Дык вось у развітых краінах натуральнае беспрацоўе складае прыкладна 4%», - заявіў эксперт у інтэрв’ю «Завтра твоей страны».

Леанід Злотнікаў мяркуе, што вывесці людзей з «ценявой эканомікі» можна хіба толькі палепшыўшы ўмовы для развіцця бізнэсу ў нашай краіне.

«Гаворка павінна весціся адносна колькасці людзей, якія складаюць паказчыкі вышэй за норму натуральнага беспрацоўя. І што неабходна зрабіць, каб менавіта іх вывесці з цені. У Беларусі прыкладна 20-25% ценявой эканомікі, таму першае і адзінае, што трэба зрабіць, каб зменшыць гэтую статыстыку, - палепшыць умовы вядзення бізнэсу», - – упэўнены эканаміст.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках