24 лiстапада 2024, Нядзеля, 3:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады праігнаравалі патрабаванні апазыцыйных партыяў

ЦВК не пагадзіўся ўключыць пытанне аб праверцы законнасці ўтварэння ўчасткавых выбарчых камісіяў у позву свайго апошняга паседжання.

Ініцыятыва зыходзіла ад прадстаўнікоў апазыцыйных палітычных партыяў, якія з'яўляюцца чальцамі Цэнтравыбаркаму з правам дарадчага голасу, піша БелаПАН.

Прадстаўнік Аб'яднанай грамадзянскай партыі Ўладзімір Раманоўскі зазначыў, што "задача разгляду законнасці падчас выбарчай кампаніі адпавядае кантрольным функцыям Цэнтравыбаркаму".

Акрамя таго, зазначыў ён, разгледзець пытанне неабходна ў звязі з наяўнасцю "грубіянскіх парушэнняў пры стварэнні некаторых участкавых камісіяў". Па ягонаму меркаванню, разгляд пытання таксама будзе спрыяць правядзенню ў Беларусі свабодных выбараў.

Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына зазначыла, што Цэнтральная камісія ніколі не разглядала такія абагульняльныя пытанні. "Кантрольныя функцыі мы выконваем пры пэўнай працы, у прыватнасці, пры разглядзе скаргаў, — зазначыла яна. — Для разгляду на паседжанні Цэнтравыбаркаму пытання, якое прапаноўваюць прадстаўнікі палітычных партыяў, нам неабходна было бы праверыць парадак ўтварэння 6.523 участкавых камісіяў і 110 акругавых. Нашымі сіламі гэта немагчыма, а разглядаць пытанне павярхоўна ня мае сэнсу".

Акрамя таго, ЦВК адмовіўся разглядаць пытанне аб уключэнні ў адну з пастановаў камісіі і ў рэкамендацыі, якія былі дадзенымі чальцам участкавых выбарчых камісіяў, пастановы Канвенцыі аб правядзенні свабодных і дэмакратычных выбараў дзяржавамі-удзельнікамі СНД, датычныя правоў назіральнікаў. Л.Ярмошына падкрэсліла, што Беларусь пакуль толькі далучылася да канвенцыі, аднак гэты дакумент яшчэ не ратыфікаваны "парламэнтам".

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках