30 снежня 2024, панядзелак, 23:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адмоўнае сальда знешняга гандлю толькі за паўгады склала больш за мільярд даляраў

2

Адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі па метадалогіі аплатнага балансу ў першым паўгоддзі склала 1 млрд. 81 млн. даляраў ЗША (у 2008 годзе прагназуецца адмоўнае сальда ў 1.400—1.420 млн. даляраў).

Аб гэтым БелаПАН паведамілі ў Міністэрстве статыстыкі і аналізу Беларусі.

У тым ліку сальда знешняга гандлю таварамі склалася адмоўнае ў памеры 2 млрд. 3,8 млн. даляраў, паслугамі — станоўчае ў 922,8 млн. даляраў.

Па метадалогіі гандлёвага балансу ў першым паўгоддзі сфармавалася адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі ў памеры 2 млрд. 214,9 млн. даляраў (за першае паўгоддзе 2007 года адмоўнае сальда складала 1 млрд. 837,8 млн. даляраў).

Варта адзначыць, што сальда гандлёвага балансу ў часткі тавараў па метадалогіі аплатнага балансу адрозніваецца ад сальда гандлёвага балансу, атрымоўванага па дадзеных мытнай статыстыкі.

Асноўнай крыніцай фармавання адмоўнага сальда знешняга гандлю таварамі з'яўляюцца экспартна-імпартныя аперацыі з прамежкавымі таварамі (энерганосьбіты, сыравіна, матэрыялы і камплектуючыя). У краіну ўвезена прамежкавых тавараў на 15 млрд. 3,7 млн. даляраў, або ў 1,7 раза больш, чым за адпаведны перыяд мінулага года. Экспарт прамежкавых тавараў склаў 12 млрд. 587,7 млн. даляраў, перавысіўшы ўзровень адпаведнага перыяду мінулага года таксама ў 1,7 раза. Велічыня адмоўнага сальда знешняга гандлю прамежкавымі таварамі павялічылася з 1 млрд. 670,1 млн. даляраў у студзені—чэрвені 2007 года да 2 млрд. 416 млн. даляраў у студзені—чэрвені 2008 года.

Больш паловы экспарту і імпарту прамежкавых тавараў складаюць энергетычныя тавары. За першае паўгоддзе 2008 года на знешні рынак іх пастаўлена на 6 млрд. 700,6 млн. даляраў, што ў два разы больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Імпарт энергетычных тавараў склаў 7 млрд. 886,3 млн. даляраў і ўзрос у 1,9 раза. Сальда знешняга гандлю энерганосьбітамі склалася адмоўнае ў 1 млрд. 185,7 млн. даляраў і ў параўнанні з студзенем—чэрвенем 2007 года павялічылася на 466,3 млн. даляраў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках