27 снежня 2024, Пятніца, 15:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арышт актывіста «Еўрапейскай Беларусі» (абноўлена)

1

У актывіста грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Паўла Кур'яновіча адбыўся ператрус. Прыблізна а 16.30 супрацоўнікі КДБ прыйшлі ў пакой інтэрната, дзе ён жыве. Прычына ператрусу невядомая.

Перад тым, як ягоны тэлефон стаў адключаны, ён паспеў сказаць сваёй сястры Паліне Кур'яновіч, што ў яго адбыўся ператрус, нічога кампраметуючага не знойдзена, але яго забіраюць у КДБ на допыт, паведамляе сайт europeanbelarus.org.

Пасля гэтага Паліна Кур'яновіч змагла датэлефанавацца да следчага КДБ па асабліва важных справах Салдаценкі Віталя Ўладзіміравіча, які дапытваў ейнага брата. У адказ на просьбу Паліны Кур'яновіч патлумачыць, за што затрыманы ейны брат, следчы КДБ паведаміў, што Павел Кур'яновіч арыштаваны ў якасці падазронага ў сувязі з падзеямі 3-4 ліпеня па арт.339 КК РБ "хуліганства". Пасля гэтага ён паведаміў: "Я не буду адказваць на вашыя пытанні, таму што ў вас пытанняў больш, чым у мяне адказаў".

Супраць актывіста грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Паўла Кур'яновіча, які быў затрыманы супрацоўнікамі КДБ сёння ўвечары, магчыма, будзе заведзеная крымінальная справа.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках