24 лiстапада 2024, Нядзеля, 22:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

18 лютага прадпрымальнікі выйдуць на плошчу

36
18 лютага прадпрымальнікі выйдуць на плошчу

Лідэры прадпрымальніцкіх рухаў Беларусі выказаліся за тое, каб правесьці 18 лютага мітынг на Кастрычніцкай плошчы ў Менску. Многія рэгіянальныя лідэры цяпер кажуць пра неабходнасьць пасьля 18 лютага далучыцца да акцыі 25 сакавіка на Дзень волі.

“Мы – за паўтор плошчы Каліноўскага, каб прадпрымальнікі з усёй Беларусі выйшлі на плошчу з сваімі патрабаваньнямі”, - заявіў адзін з лідэраў прадпрымальнікаў Алесь Макаеў.

Сябра каардынацыйнай рады прадпрымальнікаў Алесь Макаеў заявіў, што прадпрымальнікі рыхтуюцца да мітынгу 18 лютага ў Менску.

“Мы – за паўтор плошчы Каліноўскага, каб прадпрымальнікі выйшлі з эканамічнымі патрабаваньнямі. Каб з усёй Беларусі ехалі прадпрымальнікі. Яны 10-га студзеня былі настроеныя рашуча. На жаль, не было лідэра, які б мог гэта агучыць. І 21-га таксама былі гатовыя. І намёты былі падрыхтаваныя, і людзі чакалі выступу, але ніхто ня выступіў”, - распавёў Макаеў “Радыё Свабода”.

Паводле лідэра кампаніі “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва” Віктара Гарбачова, ніякага дыялёгу з боку ўладаў адносна адмены ўказу № 760 няма. Таму прадпрымальнікі выказваюцца за новую сустрэчу на Кастрычніцкай плошчы ў Менску.

“Прадпрымальнікі гэта разумеюць як сыгнал да выхаду 18 лютага на плошчу. А далей будзе відаць, бо многія рэгіянальныя лідэры цяпер кажуць пра неабходнасьць пасьля 18 лютага плаўна далучыцца да акцыі 25 сакавіка на Дзень волі. Калі ня будзе прынята ніякага рашэньня адносна ўказу № 760, то прадпрымальнікі плянуюць падтрымаць палітычныя і грамадзкія аб’яднаньні, якія вырашылі адзначыць Дзень Волі 25 сакавіка”.

Цяпер, паводле Віктара Гарбачова, пад рознымі прычынамі не працуе каля 40 працэнтаў прадпрымальнікаў.

Тым часам, сёньня ж Баранавіцкі гарвыканкам адмовіў прадпрымальнікам у правядзеньні мітынгу 11 лютага. Улады патлумачылі, што заяўнікі нібыта не ўказалі захадаў дзеля забесьпячэньня грамадзкага парадку, мэдычнага абслугоўваньня і прыбіраньня тэрыторыі. Актывіст прадпрымальніцкага руху Мікалай Чарнавус кажа, што “усё гэта было ўказана ў заяве. Проста, бачыце, “не дамо” -- і ўсё”.

Аднак баранавіцкія прадпрымальнікі зьбіраюцца прыйсьці 11 лютага а 12 гадзіне на мітынг у Маладым парку горада. Асноўнае патрабаваньне – адмена пункту 1.1 указу № 760, які ад першага студзеня дазваляе наймаць на працу толькі блізкіх сваякоў. Спадар Чарнавус паведаміў, што мітынг абавязкова адбудзецца. “Людзі прыйдуць, бо засталіся бяз працы. У іх сем’і, а ім ніхто не прапаноўвае ніякай працы”, - тлумачыць прычыны Мікалай Чарнавус.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках