26 снежня 2024, Чацвер, 5:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінтранс падвысіў бы кошты на праезд да 2.000 рублёў

36

У снежні ў Беларусі чакаецца падвышэнне коштаў на праезд у грамадскім транспарце. Яшчэ раней кошты вырастуць на міжгародных і міжнародных маршрутах.

Аб гэтым на прэс-канферэнцыі ў Менску паведаміў першы намеснік міністра транспарта і камунікацый Мікалай Верхавец.

Па ягоных словах, падвышэнне будзе ў межах 15-20%. Атрымліваецца, што квіток на гарадскі транспарт у Менску будзе каштаваць прыкладна 690-720 рублёў.

Начальнік фінансава-эканамічнага кіравання «Менсктранса» Ганна Міхайлоўская распавяла ў інтэрв'ю «Еўрарадыё», што пакуль нічога дакладнага наконт падвышэння коштаў невядома.

Па ейных словах, менскі транспарт па-ранейшым застаецца стратным. Падвышэнне кошту квіткоў на 15-20% істотна на сітуацыю не паўплывае. Для таго, каб менскі грамадскі транспарт стаў рэнтабельным, квіток на праезд павінен каштаваць каля 2 тысяч рублёў. Але цяпер пытанне аб рэнтабельнасці не стаіць.

«У нас тарыфы рэгулююцца дзяржавай. Пакуль яны рэгуляваныя, ёсць субсідаванне з бюджэту. Таму пакуль пытанне аб самаакупнасці перад намі не стаіць», - сказала Ганна Міхайлоўская.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках