Трамп змяніў сваю фірмовую прычоску
3- 6.09.2026, 19:34
- 3,374
Прэзідэнт ЗША пафарбаваў валасы ў каштанавы колер.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп пафарбаваў валасы ў больш цёмны колер, піша The New York Post.
Як піша выданне, напярэдадні па дарозе ў гольф-клуб яго заўважылі з каштанавымі валасамі, а не са звыклымі залатыста-светлымі.
У артыкуле прыводзяцца каментары карыстальнікаў, якія звярнулі ўвагу на новы колер валасоў палітыка, які рэдка змяняе сваю фірмовую прычоску. Адзін з іх пажартаваў, што на тле заканчэння лета самы час змяніць колер валасоў. А пісьменніца Эн Ламот палічыла, што цяпер Трамп выглядае маладзей і падобны да акцёра Пірса Броснана.

Некалькі гадоў таму журналіст Майкл Вулф раскрыў сакрэт незвычайнай прычоскі Трампа. У кнізе журналіста «Агонь і ярасць: Белы дом Трампа знутры» дачка Трампа Іванка расказала, што прычоска бацькі, з якой жартуюць нават блізкія сябры, стала вынікам перасадкі валасоў і стайлінгу з дапамогай моцнага лаку для валасоў.


