25 кастрычнiка 2026, Нядзеля, 18:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэзідэнцыю Пуціна атачаюць усё новыя вежы СПА

5
Рэзідэнцыю Пуціна атачаюць усё новыя вежы СПА
Ілюстрацыйнае фота

Колькасць пазіцый вакол Валдая пераваліла за паўсотні.

Вакол рэзідэнцыі расійскага дыктатара Уладзіміра Пуціна ў радыусе 50 кіламетраў на Валдаі пабудавалі яшчэ адно кольца з вежаў супрацьпаветранай абароны, якое праходзіць праз яго «запасны аэрадром» у Хоцілаве, а таксама сакрэтную біялабараторыю на востраве Лісячы (Лісі). Пра гэта паведаміла «Радыё Свабода».

Журналісты прааналізавалі спадарожнікавыя здымкі, з якіх стала вядома, што ў кастрычніку на поўдзень ад рэзідэнцыі Пуціна былі размешчаныя зенітна-ракетныя комплексы «Панцыр» або «Тор». Як адзначаецца ў матэрыяле, выявіць пазіцыі ў паўночнай частцы кольца пакуль не ўдалося; верагодна, іх могуць збудаваць у найбліжэйшыя месяцы.

«Адна з вежаў гэтага «вонкавага кольца» была збудавана ўжо даўно, у сакавіку 2026 года, на тэрыторыі ваеннай базы Хоцілава, якой рэгулярна карыстаецца Пуцін і адкуль да рэзідэнцыі на Валдаі можна дабрацца цягніком па спецыяльна для гэтага збудаванай чыгуначнай галінцы», – нагадалі ў публікацыі.

Паводле аналітыкаў, яшчэ некалькі пазіцый супрацьпаветранай абароны гэтага кольца былі збудаваныя на беразе Вышневалоцкага вадасховішча, у цэнтры якога на востраве Лісячы расійскія акупанты збудавалі новы лабараторны комплекс, верагодна, звязаны з расійскай праграмай біялагічнай зброі.

У той жа час у студзені гэтага года армія РФ заявіла, што Украіна спрабавала атакаваць рэзідэнцыю Пуціна на Валдаі беспілотнікамі, аднак у Кіеве гэтую інфармацыю абверглі.

«У цэлым вакол Валдая цяпер фіксуецца больш за 50 пазіцый СПА — усяго ўдвая меней, чым было створана пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну ў Маскве і Маскоўскай вобласці з іх насельніцтвам больш за 20 мільёнаў чалавек. У Валдаі і Валдайскім раёне, а таксама ў радыусе 50 кіламетраў пражывае менш за 100 тысяч чалавек», – падсумавала «Радыё Свабода».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲