У Кіеве завяршыўся першы раунд перамоў Украіны і ЗША
- 6.09.2026, 18:24
- 1,442
Неўзабаве пачнецца другі з удзелам дарадцаў па нацыянальнай бяспецы Вялікабрытаніі, Германіі і Францыі.
У Кіеве завяршыўся першы раунд перамоў з удзелам украінскай дэлегацыі на чале з прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім, спецпасланніка прэзідэнта ЗША Стыва Уіткофа і зяця амерыканскага лідара Джарэда Кушнера, паведамляе «Укрынформ».
Паводле звестак выдання, неўзабаве пачнецца другі раунд перамоў з удзелам дарадцаў па нацыянальнай бяспецы Вялікабрытаніі, Германіі і Францыі.
Уіткоф і Кушнер прыехалі ў Кіеў пасля візіту ў Маскву, дзе напярэдадні яны сустракаліся з дыктатарам РФ Уладзімірам Пуціным. Перамовы працягваліся амаль тры гадзіны.
Гэта першы візіт Уіткофа і Кушнера ва Украіну.