У Сочы ЗСУ знішчылі два верталёты РФ
2- 6.09.2026, 17:09
- 1,456
СМІ паказалі спадарожнікавыя здымкі.
На аэрадроме ў Сочы ў пятніцу, 4 верасня, Сілы абароны Украіны паразілі тры варожыя верталёты. Два з іх былі знішчаныя, яшчэ адзін — пашкоджаны. Пра гэта паведамляе Telegram-канал «Абсалютна надзейная крыніца», які таксама апублікаваў спадарожнікавыя здымкі паражэння.
Паводле звестак крыніцы, на спадарожнікавых здымках стаянкі ваенных верталётаў ідэнтыфікаваныя знішчаныя Ка-52 і Мі-28.
Акрамя таго, спадарожнік зафіксаваў адзін пашкоджаны расійскі верталёт Мі-8.