6 верасня 2026, Нядзеля, 17:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На наступным тыдні ў Беларусі прагназуюць да +30°С

На наступным тыдні ў Беларусі прагназуюць да +30°С

Лета вырашыла гучна ляснуць дзвярыма на развітанне.

У Беларусі ў бліжэйшую сераду, 9 верасня, чакаецца цёплае надвор'е. У некаторых рэгіёнах паветра можа прагрэцца да +30°С.

7 верасня пагодныя ўмовы ў Беларусі будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску. Чакаецца ўначы невялікая, удзень зменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай слабы туман. Вецер заходні, паўночна-заходні ўмераны, на ўсходзе парывісты. Мінімальная тэмпература паветра ўначы +5...+11°С, максімальная ўдзень +16...+22°С. Атмасферны ціск уначы будзе расці, удзень істотна не зменіцца.

8 верасня захаваецца ўплыў вобласці павышанага атмасфернага ціску, удзень на паўднёвы захад краіны чакаецца паступленне цёплых паветраных мас з Заходняй Еўропы. Чакаецца зменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай месцамі слабы туман. Вецер уначы неўстойлівы, ад слабага да ўмеранага; удзень паўднёвай чвэрці ўмераны, месцамі па паўночным захадзе парывісты. Тэмпература паветра ўначы +1...+8°С, месцамі +9...+12°С, удзень ад +18°С на паўночным усходзе да +26°С на паўднёвым захадзе.

9 верасня надвор'е працягне вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, толькі раніцай і ўдзень на паўночна-захадняй палове рэспублікі скажуцца неўстойлівыя паветраныя масы. Чакаецца воблачна з праясненнямі. Пераважна без ападкаў, толькі раніцай і ўдзень у асобных раёнах на паўночна-захадняй палове рэспублікі кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Уначы і раніцай месцамі слабы туман. Вецер паўднёвы, паўднёва-заходні ўмераны, удзень месцамі парывісты. Тэмпература паветра ўначы +5...+12°С, месцамі +13...+15°С, удзень ад +22°С на паўночным усходзе да +30°С на паўднёвым захадзе.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках