У Белгарадзе паўсталі супраць партыі Пуціна
5- 6.09.2026, 12:34
- 4,768
«Адзіную Расію» патрабуюць зняць з выбараў.
Напярэдадні парламенцкіх выбараў у расійскім Белгарадзе узнік міні-бунт. Мясцовыя жыхары запісалі відэазварот з патрабаваннем зняць з галасавання правячую партыю «Адзіная Расія», створаную Уладзімірам Пуціным. Пра гэта паведамляе Dialog.UA.
Расіяне выступілі з антываеннай заявай, адзначыўшы, што ім ужо надаела бясконцая «СВА».
«Знялі (з выбараў у Дзярждуму — рэд.) партыю «Яблоко», якая была цалкам за мір. Мы жывем у памежнай вобласці, у Белгарадзе. І нам гэтая вайна ўжо вось так надаела! Мы хочам міру. Мы размаўляем з людзьмі — усе яго хочуць. Усе жывуць у стрэсе, у апатыі. Мы напісалі заявы і заклікаем народ удзельнічаць… Калі прыбралі тую (партыю — рэд.), якая за мір, дык мы маем права прыбраць усе астатнія партыі! Мы хочам міру! Партыя «Адзіная Расія» — гэта партыя вайны, голаду і галечы для народа, смерцяў і забойстваў. Нам такое не трэба! (…) Мы за тое, каб яе знялі з выбараў і прыбралі як нягодную і непатрэбную для нашых умаў, якая разбурае нашу краіну», — гаворыцца ў заяве белгарадцаў.