6 верасня 2026, Нядзеля, 16:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расійская спявачка вырашыла растлумачыць беларусам, што трэба насіць «вдоль ночных дорог»

32
Расійская спявачка вырашыла растлумачыць беларусам, што трэба насіць «вдоль ночных дорог»

У Instagram гродзенскай ДАІ.

У Instagram гродзенскай ДАІ вырашылі незвычайным спосабам нагадаць пешаходам пра неабходнасць насіць флікер у цёмны час сутак. Для гэтага яны запрасілі зняцца ў роліку расійскую спявачку МакSим, піша «Зеркало».

Ролік пачынаецца са слоў інспектара ДАІ. Ён звяртаецца да пешаходаў, кажучы, што калі тыя «не хочуць слухаць» ягоных калег, тады няхай паслухаюць спявачку МакSим.

— Паважаныя гродзенцы і беларусы, — звярнулася яна пасля слоў даішніка. — Калі вы ідзяце ўздоўж начных дарог, не забывайце браць з сабою флікер.

«Вдоль ночных дорог» — фраза з папулярнай песні МакSим «Знаешь ли ты», якая выйшла ў 2006 годзе на дэбютным альбоме выканаўцы. Акрамя гэтай кампазіцыі, хітамі з яго сталі «Трудный возраст», «Ветром стать», «Нежность».

Хоць у кадры, дзе здымаецца МакSим, няма ніякіх пазнавальных знакаў, якія паказвалі б на тое, што яна фізічна здымаецца ў Беларусі, падаецца, што відэа не згенеравана штучным інтэлектам. Акрамя таго, спявачка з Расіі ў канцы жніўня выступала ў Лідзе, што знаходзіцца якраз у Гродзенскай вобласці. Магчыма, здымка для ДАІ была часткай кантракту артысткі.

Падпісчыкі ацанілі крэатыў ДАІ — у роліка амаль 5000 лайкаў і 200 каментарыяў. «Ну тут як бы ўжо ўзровень нічога сабе», «Супрацоўніку, хто гэта прыдумаў, поспехаў і працвітання. Імідж і павага да ДАІ адразу імкліва пайшлі ўгару. Проста супер. Тут нават не спявачка адыгрывае ролю, а падача правільная», — пісалі ў водгуках.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках