5 верасня 2026, Субота, 19:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пачобут заявіў, што з'езд Саюза палякаў Беларусі адкладаецца

Пачобут заявіў, што з'езд Саюза палякаў Беларусі адкладаецца
АНДЖЭЙ ПАЧОБУТ
ФОТА: PAP/ART SERVICE

Але ён вернецца ў Гродна.

З'езд Саюза палякаў Беларусі, які планаваўся на верасень, будзе праведзены пазней — такое рашэнне прыняў савет арганізацыі на сходзе ў Беластоку. Аб гэтым паведаміў журналіст, дзеяч арганізацыі і былы палітвязень Анджэй Пачобут на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» 5 верасня.

«Савет прыняў рашэнне аб пераносе запланаванага на 13 верасня з'езду арганізацыі. Вызначальнымі сталі праблемы з лагістыкай. З'езд адбудзецца цягам бліжэйшых шасці месяцаў», — напісаў Пачобут і падкрэсліў: «Перанос з'езду не змяняе маіх планаў адносна вяртання ў Гродна».

Яшчэ на пачатку чэрвеня экс-палітвязень заяўляў, што плануе вярнуцца ў Гродна на пачатку верасня — перад з'ездам Саюза палякаў Беларусі:

«У верасні, перад з'ездам Саюза палякаў Беларусі, я вярнуся ў Беларусь. Усё можа склацца па-рознаму, але я наладжаны аптымістычна. Я б не згадзіўся на выезд, калі б не атрымаў пашпарт і запэўніванні, што змагу вярнуцца ў Беларусь, — сказаў Пачобут 10 чэрвеня ў Беластоку. — Я хацеў бы вярнуцца дадому. Мой дом — у Гродне».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках