Беларус прыдумаў незвычайны спосаб заняць месца на стаянцы
- 5.09.2026, 16:18
- 1,512
Знаходлівасць ацанілі не ўсе.
Жыхар Мядзела перакрыў месца на стаянцы ў двары пры дапамозе табурэткі з прымацаваным на шпільку цяжарам. На асфальце фарбай ён напісаў нумар кватэры.
Відэа ў TikTok апублікаваў карыстальнік siarheikazheunikau. За суткі яго паглядзела каля 20 000 карыстальнікаў.
«Колькі кілаграмаў ён сюды накруціў на шпільку», — задаецца пытаннем аўтар відэа.
Беларус дадае: калі зімой такое яшчэ можна зразумець праз неабходнасць расчышчаць месца, то ўлетку гэта выглядае недапушчальна.
@siarheikazheunikau АСОБІСТАЕ МЕСЦА СТАЯНКІ МЯДЗЕЛ #мядзел #угэтыдзень #прыкол ♬ арыгінальны гук - СЯРГЕЙ