Польскі таксіст у Варшаве заспяваў пасажырам па-ўкраінску і пакарыў Сеціва
2- 4.09.2026, 21:44
- 7,292
Відэафакт.
Гісторыя пра дабразычлівага польскага таксіста з Варшавы пакарыла карыстальнікаў сацыяльных сетак. Вадзіцель на імя Мішэль Орос, даведаўшыся, што везе пасажыраў з Украіны, выказаў ім шчырую падтрымку і заспяваў некалькі песень на ўкраінскай мове.
Відэаролік з удзелам вадзіцеля выклаў у Threads стыліст Ілля Цімчэнка. Ён назваў Мішэля «найпрыемнейшым таксістам у свеце» і прызнаўся, што за ўвесь час жыцця ў польскай сталіцы яшчэ не сустракаў такога прыёму.
Паводле слоў пасажыра, вадзіцель выказаў глыбокае спачуванне ўкраінцам, вымушаным жыць у эміграцыі, і шкадаванне з-за цяжкасцяў, з якімі ім часам даводзіцца сутыкацца за мяжой. Адгуклівасць паляка і яго выкананне ўкраінскіх песень ператварылі звычайную паездку ў душэўную размову.
Пасля публікацыі паста ў каментарыях пачалі з’яўляцца водгукі і ад іншых пасажыраў. У прыватнасці, кандзітарка Ганна і яшчэ некалькі ўкраінцаў, што жывуць у Польшчы, падзяліліся сваімі відэа з Мішэлем і пацвердзілі, што паездкі з гэтым вадзіцелем заўсёды заражаюць пазітывам. За кароткі час гісторыя атрымала шырокі розгалас і сабрала мноства цёплых водгукаў у сацыяльных сетках.